Беларуская Служба

Сёння на Варшаўскай фондавай біржы праходзіць Дзень фінансавай адукацыі

23.10.2024 13:28
У мерапрыемстве прымаюць удзел вучні, бацькі, настаўнікі, студэнты, а таксама прадстаўнікі фінансавых устаноў.
Будынак Варшаўскай фондавай біржыAdrian Grycuk. Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=89247109

Варшаўская фондавая біржа робіць акцэнт на фінансавай адукацыі. Ужо ў чацвёрты раз ВФБ арганізавала дзень, прысвечаны гэтаму пытанню. У мерапрыемстве прымаюць удзел вучні, бацькі, настаўнікі, студэнты, а таксама прадстаўнікі фінансавых устаноў.

Прэзідэнт Фондавай біржы Томаш Бардзілоўскі падкрэсліў, што лепшая фінансавая адукацыя забяспечвае лепшыя фінансавыя вынікі ў будучыні.

— Грамадству патрэбныя веды якім чынам ашчаджаць, якім чынам забяспечыць бяспеку сваім зберажэнням і як навучаць гэтаму пытанню з самых маладых гадоў. Разам з пашырэннем ведаў, з фінансавым усведамленнем людзі атрымаюць лепшыя вынікі капіталаўкладання, і польская эканоміка становіцца больш стабільнай.

Многія студэнты, якія сабраліся на ВФБ, таксама казалі, што варта пашыраць фінансавыя веды.

— Эканамічныя веды ўключаюць у сябе не толькі грошы, а найперш веды, як гаспадарыць грашыма. Эканамічная адукацыя з’яўляецца інструментам кіравання грашыма.

Дзень фінансавай адукацыі на ВФБ праводзіцца з 2021 года.
яс